Як зразумееш?
І ў барабан ужо не бьюць
І застаецца верыць ў Бога
Там, дзе гуляюць і пяюць.
Мо ёсць у небе нехта нашым?
Не ўсё ж ідзе само сабой,
Ў людскіх мазгах стварыўшы кашу
І веру у “апошні” бой.
Ці маюць шчэ уладу зоркі
Над лёсам блытаным людскім
Там дзе Айчыны роднай горкі
Ўздымаецца у неба дым ?
На роднай той зямлі святой
Сябе і ўсіх бывае шкода,
Калі з жалезнаю пятой
Усім валодаць хоча мода.
І ўсе аднолькава жывуць,
Усе аднолькава адзеты,
Усіх аднолькава завуць,
Як зразумеш, хто ты, дзе ты?
Свидетельство о публикации №114100803786