Доля

на белорусском языке


Рукі ў мазалях так часта,
Бо кашу, рублю, пілю.
Мне здаецца, гэта шчасце:
Шмат што ўмею, шмат раблю!

Не, на долю не крыўдую,
Лепшай, можа, i няма:
Бачу сонца,птушак чую,
Ды, яшчэ спяю сама!

Я спяю - пра лес i пашу,
Пра мурожныя лугi,
Пра Зямлю-Матулю нашу -
Любы край i дарагi!

Так, спяю, няхай парою
Слезы горкiя лiю...
Я шчаслiвая: са мною
Тыя ўсе, каго люблю!


Рецензии