Ах, шчасце, шчасце чалавеча...
Цвіце рамонкам ля дарог!
Цячэ ў чаканні летні вечар,
Поўны надзей, пяшчот, трывог.
Поўны кахання, шэпту зорак,
Мігцення ў травах светлячкоў.
І родны дом, і родны ўзгорак,
Дзе ажывае сэрца зноў!
Дзе зноў вясновай ручаінай
Пульсуе ў жылах кроў мая.
Дзе ў кожным позірку дзяўчыны
Гарэзліва гучыць: “Дзе я,
Там возера сіней ад сіні,
Блакітней там блакіт нябёс,
Ярчэй півоні і вяргіні,
Я - твая доля і твой лёс!”
Свидетельство о публикации №114100500878