Роздумы на Шчары
У аправе лесу.
Люстра Шчары. Не чуваць
Нават шум прагрэсу.
Шаты сосен ды ялін,
Трыснягоў карункі,
Плёскат хваль і бег хвілін,
Нібы пацалункі.
Поўдзень. Адпачыць прылёг.
Восы, не звініце!
Ціха гойдае трыснёг
Сонейка ў зеніце.
Колькі год, як толькі мог,
Песціў штодня мару -
На канцы усіх дарог
Выйсці зноў на Шчару!
Змыць турботы, пыл і пот
Тых дарог жыццёвых,
Выйсці новым з Шчары вод
І пайсці ў шлях новы!
Каб зноў радасць адчувацi,
Верыць- лёс не міне!
Шчара, ты была, як маці
Мне й маёй дзяўчыне!
Свидетельство о публикации №114100500746