Скажы мне...
А цішыня, нібы у труне.
Ляцяць хвіліны… І прызнанне
Мяне напэўна не міне.
Мне скажаш, што кахання казкай
Ты адхварэла ўжо даўно,
Што сэрца знемаглося ласкай,
Што жыць патрэбна ўсё раўно.
Што лепей, каб мы разышліся,
Як тыя ў моры караблі,
Што нашы мары не збыліся...
Скажы мне, ці яны былі?
Свидетельство о публикации №114100501109