Дай мне, восень...

Чысты водар жывіцы.
Шчакой - да сасны.
Дай мне, восень, напіцца,
Дай мне, лес, наталіцца,
Да жыцця прытуліцца.
Хай зялёныя сны
Будуць сніцца і сніцца
Да самай вясны.
З небам шэпчуцца сосны,
Паветра дрыжыць,
Ранак свеціцца росны,
Кроў па жылах бяжыць.
Тчэ жыццё свае кросны,
Свет гукае дзівосны -
Будуць зімы і вёсны!
Як хочацца жыць!

Да пляча прыхінуся
Шурпатай сасны.
У нябыт – не баюся,
Я ж не знікну, вярнуся,
Мо травінкай праб’юся
Скрозь дыван верасны,
Ці дажджынкай пральюся
На ўзгорак лясны.
Мне б жыццём наталіцца,
Не згінуць у сне,
Гаманлівай сініцай
Заспяваць па вясне,
Забруіцца крыніцай
Ці духмянай жывіцай,
Чыстай кропляй скаціцца
Па звонкай сасне.

Дай мне, восень, напіцца,
Дай жыццю пакланіцца,
Дачакацца вясны…


Верасень 2014


Рецензии
Дзень добры, Клаўдзія Сямёнаўна!

Вось жа як: чым больш чалавеку дано, тым больш з яго спытаецца.
Гэта я пра Вашыя цудоўныя вершы. Як гэта ў Вас атрымліваецца так: бачым мы з Вамі адно і тое ж, а потым звычайныя вобразы Вы ператвараеце вось у такія вершы... Цуд... І што мне застаецца? Толькі разінуўшы рот чытаць , і здзіўляцца, здзіўляцца. Дзякуй, мая харошая, за гэты цуд!

Ірына.

Ирина Жизневская   14.10.2014 13:16     Заявить о нарушении
Ірына, прывітанне!Ну вось Вы мне зноў настрой падымаеце! Нібыта і на самай справе ў мяне нешта атрымліваецца сапраўднае і значнае?!Калі так, шчыра дзякую!
А мне здавалася, што Вы - доктар ці медсястра, але я не вельмі і памылілася! Лагапед - таксама лечыць, вельмі прыемна!
Дабра Вам і радасці.

Клавдия Семеновна   14.10.2014 21:51   Заявить о нарушении
А за что меня благодарить? Вы не сомневайтесь, разве я одна в восторге от Вашего творчества, Клавдия Семёновна? Вы – наше Солнышко!
Спасибо! С уважением, Ирина.

Ирина Жизневская   14.10.2014 22:22   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.