Глечык

Калі ён амаль застыў,
Яго апалілі ў печы.
А каб не стаяў пусты –
У глечык паклалі рэчы.

Ён верна служыў сям'і –
У ім малоко не кісла.
Бывала, да ртоў сямі
Сям'і ён карміў вялізнай.

Ён бачыў накрыты стол
З прысмакамі па-літвінску.
У полі, сярод кастроў
З яго налівалі віскі.

Ён бачыў Парыж і Рым,
Афіны, старую Прагу.
Ён радасць надзей дарыў
Спатольваў у спёку смагу.

Даўно той памёр ганчар,
Што гліну мясіў рукамі,
Каб глечык гасцей страчаў,
Каб дзеці ў яго гукалі.

Жыла ў ім яго душа.
А сёння – разбіўся глечык.
Ад страты планеты шар
Уціснуў, бы гліна, плечы.


Рецензии