Цаглiны

Перш чым цагліна злучыцца з мурам –
Муляр вачыма яе распране,
Вывучыць пільна цагліны натуру,
І вось нарэшце цэгла ў сьцяне.

Кратае муляр другую цагліну,
Нібы каштоўную рэдкую рэч…
І адкідае яе праз хвіліну,
Як непатрэбшчыну некуды прэч.

2014


Рецензии
Так вось і Творца людзей аглядае—
вырабы з гліны з падмесам душы.
Ды прыстасоўвае, не адкідае—
каб усялякі дабру паслужыў.

:—)

Лаззаро   07.10.2014 18:06     Заявить о нарушении
Годны працяг верша - моцны фінал

Сержук Сыс   09.10.2014 13:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.