Разбудзi мяне, калi скончыцца верасень
калі скончыцца верасень,
Калі лета ад нас адплыве
на воблаках.
Ды заспявай пра каханне
песню мне,
Хоць словамі ты заслані
ад холаду.
А цішыня за вокнамі –
аж у вушах звініць,
Чамусьці хмурыцца
нябес істота.
Ну як, скажыце, так
можна жыць,
Калі навокал нуда
і самота?
Разбудзі мяне,
калі ўсё закончыцца,
Калі верасень гэты
забыты будзе!
Мне ўдаль з надзеяй глядзець
ужо хочацца,
Бо мы вырашаем свой лес,
а не людзі.
Свидетельство о публикации №114092904516