А я иду

А я іду, бо па жыцці
Трэба ісці, а не стаяць,
Каб для сябе адказ знайсці,
Як жыць, каб не пашкадаваць.

Як трапіць у плынь ракі жыцця
І быць у гармоніі з сусветам,
У нябыт ідучы з небыцця,
Толькі дабро тварыць пры гэтым?

Наканаваў нам лёс не раз
На скрыжаванні выбіраць
Свой шлях, дзе будзе кожны з нас
То падаць уніз, то ўвысь узлятаць.

І самастойна вырашаць,
Што важнае, а што пустое,
Чаго не трэба шанаваць,
Што берагчы, як найсвятое.

А я іду, бо па жыцці
Трэба ісці, а не стаяць.
Сэрцу, як компасу ў жыцці,
Даверу шлях свой выбіраць.


Рецензии