Вечный воитель

"Вечны  “змагар”. Са  зборніка  “Вершы-дураняткі”.
***
Каб не  здарЫлася 
якога  там  няшчасця –
я  з  гараскопаў  веды  запасаю.
А  баючысь  яшчэ  якой  напасьці,
якую  ў  гараскопы  не  ўпісалі –
крашчуся, калі  йду  каля  Сабора,
каля  Мячэці, да  Аллаха – склон  пачотны,
ля  Сінагогі – прыкупляю  “Тору”,
і  проста  так – перабіраю  чоткі.

Няшчасце  ж, сцеражэ  на  кожным  кроку.
І  я, каб  дзе  ў  якое  не  ўступіць –
з  сабой  цягаю  у  кашолцы  кошку,
каб  поперад  сябе, калі, пусьціць.

Калі  якая  напужае  з’ява –
плюю  налева, тры  разЫ...
Шчэ, на  усялЯкі  выпадак – плюю  направа.
Па  хаце  паразвесіў  Божай  Маці  абразЫ,
а  над  дзьвярыма  нацапіў  падкову  ржавую –
вядьмак  ня  сунецца  сюды.

Трымаю, пра  запас  я – валідол, і  нашатыр,
нашу  ў  кішэні, шчэ  часночныя  галоўкі –
калі  сустрэнецца  вампір,
ці  нехта  іншы, з  іхняе  суполкі.

І  я – заўжды  настаражЭ !
Бо, кожны ж  хоча  урабіць  мне  подласць !
З  жанчын  там  хто, альбо  з  мужэй –
навокал жа, вар'ятаў  кодла !
*+*
27 верасня 2014 г


Рецензии