Каменнае сэрца
Бушуе да ночы
Ліхая віхура.
Скразныя вятры
Неўтаймоўна гудуць...
Каменнае сэрца і тоўстая скура
Ад болю надзейна цябе сцерагуць.
Каменнае сэрца не ведае болю.
І ў гэтым яго не патрэбна вініць.
Таму што ніколі, ніколі, ніколі
Каменнае сэрца не зможа любіць.
Нягода навокал.
Мне прыкра і хмура.
Ды снег хутка сыдзе,
Таму што вясна.
Каменнае сэрца і тоўстая скура —
Твой лёс незайздросны, але не віна.
Не ты вінавата,
Не я вінаваты,
Што ноччу
Вярнулася раптам зіма...
Хто ведае:
Гэта набытак ці страта —
Каханне, як шчасце,
Было і няма.
27 верасня 2014
Свидетельство о публикации №114092702091
і зноўку душа капяжом зазвініць.
Каменнае сэрца і тоўстая скура?
Жывое... Бясскурае... Любіць... Баліць...
Лаззаро 06.12.2014 10:19 Заявить о нарушении
Исчезла мотивация. Исчезла.
Валик Добриневский 23.01.2015 07:55 Заявить о нарушении