Немножко я Его жалею

Са  зборніка  “Вершы-дураняткі”.

"Крышачку  я  Яго  шкадую".

Я  з’ехаў  з  Глузду.
А  куды – не  разумею...
Ды  і  навошта...
А  каб  я  ведаў ?
З  чаго  ўтварыў  я 
гэткую  зацею ?
У  Глузде ж  быў  заўсёды
з  салам, хлебам...

Яно, канешні –
Глузд  мяне  карміў, паіў.
З  жанчЫнай  пазнаёміў, неблагОю.
І  капітал  мне, нейкі, прыкапіў.
Але,
было  з  Ім  неяк  неспакойна...

Усё  Ён  мяне  нешта  валатузіў...
Каб  я – за  “тое” “гэта”  браўся.
Падсоўваў  розныя  спакуссі.
Стаміўся  я –
быць  з  Глуздам  у  суглассі...

Не, я  анічога  не  забраў.
Усё  пакінуў,
ціха  з  Глузду  з’ехаў.
Шкадую –
з  Ім  былі  мы  у  сябрАх.
І  як  Ён  без  мяне, адзін...
Пацеха...
*+*
25 верасня 2014 г.

**(Глузд – разум, ум; неблагая – хорошая;
валатузіць – бесконечно дёргать;  спакуссі – искушения)   


Рецензии