Мiлы сэрцу куток
І хоць сотні дарог за жыццё я прайду,
Але памяць мая ў той куточак імкнецца,
Я у марах маіх у тым куточку іду.
“Знакамітае месца? – спытаў мяне хтосьці. –
Мабыць, горы, ці вежа, ці што там яшчэ?”
Я тады адказаў: “Прыязджай туды у госці!
Нават у поўдзень там сонца ласкава пячэ,
Там палі і лугі без канца і без краю,
І, як вочы зямлі, у лугах васількі.
Поўнай груддзю паветра ў той старонцы ўдыхаю,
А няпоўнай там дыхаць зусім “не з рукі”.
Там груды абляпілі старэнькія хаты,
Недзе плот пакасіуся, а дзе крэпкі стаіць.
І табе я скажу: людзі там небагаты,
Але радасць да справы ў вачах іх блішчыць…
Там з касцёламі цэрквы стаяць – не сварацца,
Той куток – нібы рай, там кругом хараство.
Я другое дыханне прыдбаю, здаецца,
Калі проста камусьці кажу пра яго…
Свидетельство о публикации №114092202563
Елена Ра 2 19.02.2018 17:18 Заявить о нарушении
Спасибо за Ваши тёплые слова
С любовью, Аня.
Аня Белорусочка 15.06.2018 00:54 Заявить о нарушении