Сучасны пане у мiжрэччы

Там, дзе была мая гара,
Уся дзівосная – у кветках,
Там зараз жах і змрок-пара,
І заняволены палеткі…


Там цэлы дзень звярок рычыць –
Матор з крывёю чорнай нафты,
Рычыць цвяроза, але жыць
Не хоча сэрца з ім упарта.

Сучасны нейкі вабны пан
Захопіў рэпішча, крыніцы,
І сатварыў машынны стан,
Дзе разам зніклі таямніцы.

Там гвалт матораў узарваў
Вяковы сгустак цішынёвы,
І мір змяніўся, рэшткам стаў,
Як той ападыш вераснёвы.

Цяпер над горкай, дзе пылаў
Бялёсы, вытканы заранак,
Куды зыходзіў, адкрываў
Радзімы поле – светлы ганак,

Цяпер ляжыць зямлі кусок
Без васільковых воч дзівосных,
І плачуць недры – слёзы-сок
Пускаюць надта часам росным.

Там маіх продкаў чысціню
Са смеццем вуліцы змяшалі,
І поўнай змагі вышыню
З пустымі вуснамі зраўнялі.

Заціхлі птушкі на гары,
І кветкі ландышаў не ззяюць,
На соснах - плямы, на кары
Парэзы сталi астываюць…

Навошта, людзі, гэты тлум
З пачаткам новага стагоддзя? -
Чарговы, дзеля грошай, бум, -
Такі няміласны прыродзе!



Шуршыць асфальтам дзень і ноч
Шаша меж рэччу, ля Івана –
Уздоўж азёрка з назвай Плоч,
Адно яно яшчэ прывабна...


21.09/14


Рецензии
Вялiкi дзякуй!

А гэта пра маю вёску:

Вось гэта Балотнiца. Гэта Хвайнiца.
Мiж iмi , схаваушысь у лазу i чарот
Шлях пачынаючы з дзiунай крынiцы
З захаду рэчка цякла на усход
Сягоннi ваколiцы як на далонi
I наупрамкi абмялеушы бяжыць
Рэчка былая праз новые гонi
Туды,дзе Чарнобыльскi волат стаiць...


Володя Жигадло   08.10.2014 11:18     Заявить о нарушении
"Вось гэта Балотнiца. Гэта Хвайнiца".
Між імі і мне давялося радзіцца...

Василий Азоронок   08.10.2014 21:34   Заявить о нарушении
...i рэчка Батыуля у рэчку Славечна
Ля вёскi Кузьмiчы упадае, канечна?

Володя Жигадло   08.10.2014 22:56   Заявить о нарушении
Сябры! Запрашаю вас ацаніць мае вершы на конкурсе "Народны паэт". Спасылка на іх на маёй старонцы пад фатаграфіяй. Вы можаце прагаласаваць за любога аўтара, ці адразу за некалькіх. Будзьце аб'ектыўнымі. Дзякуй.

Махнач Сергей Юрьевсын   10.10.2014 02:32   Заявить о нарушении
Даешь в "народные" Махнача -
Поэта с градусом-душой!
Не то, учтите, мир заплачет,
Пойдете слёзно голышом.

Махнач пером взмахнул крылато,
Стихи его как самогон,
Спешите чокнуться, ребята,
и "бульбаша", давай, на трон!

Ему друг - зубр Беларуси,
Он неспроста поэт-Махнач,
Себя он двигает - не трусит,
Он в гонке лириков - лихач!

Кто с полной чашею - достоен,
Нажмите кнопки, господа!
Наш мир - игра, и так устроен,
Что без "народных" никуда!

Василий Азоронок   11.10.2014 16:37   Заявить о нарушении
Сергей, Вы не будете против, если выставлю это на странице?

Василий Азоронок   11.10.2014 16:40   Заявить о нарушении
Только после того, как я удалю свою просьбу. Я просто хотел привлечь к себе внимание. Вы же голосовали честно?)))

Махнач Сергей Юрьевсын   11.10.2014 17:04   Заявить о нарушении
Собственно, я изначально просил вас быть объективным. Валяйте, мне очень приятно)))

Махнач Сергей Юрьевсын   11.10.2014 17:06   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.