Идзе вясенняя пара
Ідзе вясенняя пара,
І на вуліцах Палеска
Бегаць будзе дзетвара
Вельмі хутка, стане цёпла
Сонца вылезе з-за хмар
Мы мароз забудзем, люты
Із зямлі паваліць пар
Хутка з сонейкам гарачым
Як рой думкі , прыляцяць
Народ стане неспакойным
Агарод трэба капаць
У лясу сплакне ,бяроза
Па ствалах пагоніць сок
Мы з вялікімі мяшкамі
Свой наведаем лясок
Сад стары, распусціць голле
Зямлю вымые граза
Ад вясенняга раздолля
Капне радасці сляза
Снег растопіцца, пагіне
З неба шмат ідзе цяпла
Цёплы промень, усё грэе
І рунеецца зямля
Ужо раскоўваюцца рэчкі
Рыб не ловяць рыбакі
І на нераст ідуць хутка
Лешч, судак і шчупакі
Трава крые ўсе паляны
У садах яблыні цвітуць
Вішні, слівы ў белых кветках
Плады хутка прынясуць
Свидетельство о публикации №114092102752