Не будз!

Не трэба, мяне не будзі -
Пакінь мне кавалачак казкі.
Там недзе далека ў грудзі
Хаваю я тысячы масак.
Штодзённа мяняю я твар,
Каб атрымаць адабрэнне.
І толькі ў сне я магу
На крыху сабой стаць, павер мне.
Дай яшчэ трохі пабыць
У свеце надзеі і мараў,
Сябраваць, ненавідзець, любіць...
Не, не будзі, яшчэ рана.


Рецензии