Чэрствасць

Нашы людзі ачарсцвелі
Хто душою, хто нутром.
Тыя, што граша не мелі -
Маюць свой уласны трон.

Падавай усім машыны,
Вілы, замкі, гаражы...
Д'ябла кроў цячэ ў іх жылах -
Ты ім слова не кажы.

Слоў яны не зразумеюць -
Ім багацце даражэй!
Сёння ўсе ад грошаў млеюць -
Словы прэч ляцяць з вушэй.

На сябе ўсе цягнуць коўдру,
Бо пад ёю спаць цяплей.
Дзе быў твар - звісае морда
І блішчыць, нібы алей.

Абыйсці такога цяжка.
Размінуцца - яшчэ горш.
У яго адная ляжка
Важыць больш, чым бульбы кош.

Выгляд важны. Позірк хітры.
Не начальнік - бегемот,
Што заўжды наеты, сыты,
І глядзіць другому ў рот.

Абдзярэ такі, як ліпку,
Здыме з голага парткі.
Ён начальнік! Толькі пікні-
І пастукаюць браткі.

На такіх няма управы -
Іх шпампуе чорны час,
Дзе манкурт заўсёды правы,
Дзе прафесар - не указ.

 


Рецензии