Бацькау запавет
За бацькаў запавет
Любіць і шанаваць сваю Айчыну,
І на зямлі сваёй пакінуць след,
Каб ён свяціў нашчадкам, бы лучына,
Сягоння я гатовы ў бой пайсці.
Я ведаю, мяне мінуюць кулі,
А смерць сваю паспею я знайсці
І прашаптаць зямлі сваёй-матулі:
Даруй мне ўсё, што здзейсніць не паспеў,
Даруй шляхі, якімі доўга крочыў.
Стаміўся... На хвіліначку прысеў,
І зазірнуў сваёй Айчыне ў вочы.
А там -- азёры, рэкі і лясы,
Якімі я па праву ганаруся.
Бо той, хто нішчыць іх -- ужо не сын,
І нават не нашчадак Беларусі.
Я ведаю -- Айчына будзе жыць,
Пакуль жывуць яе рупліўцы-дзеці,
Хто вераю і праўдай даражыць,
Хто за яе адказ трымае ў свеце.
Калі не з ёй, то з кім тады ісці
Да тых дубраў, да ніваў, да палеткаў,
Да мудрасці, якую ты спасціг,
Калі араў зямлю сваю падлеткам?
Калі не з ёй -- тады навошта жыць?
Свидетельство о публикации №114091608109
Добрые слова к Родине-матери любящего сына-борца и труженика.
Виктор Кузьмич Лисенков 06.11.2014 18:52 Заявить о нарушении