Вераснёуски ранак

Вераснёўскі ранак.

Вераснёўскі лагодны ранак
Дакранаецца да шчакі,
Ясна сонейка - мой каханак,
Мне спявае, як жаўрукі.

У дзень адвешвае ён фіранкі,
Прапаноўвае кавы смак,
Запускае ў вакно заранку,
Што разгойдвае свой гамак.

Ходзіць босы цішком па хаце.
То прытуліцца незнарок,
То гарэзiць пра смех дзіцяці,
То штурхае суседа ў бок.

То зазвоніць званком, бы ў школе,
Элетрычкаю прагудзіць...
Час яго пряляцеў міжволі,
Так і дзень увесь праляціць.

Мінск.16.09.2014г.


Рецензии