На аркушах бяссонниц
Калі, як кажуць, не ва ўсім фарціла -
Мой любы і запознены герой,
Мая падтрымка ва ўсім і сіла.
Маё натхненне ва ўсмешках мар,
Дзівосны сон у досвіткавых мроях,
Мой сонечны праменьчык сярод хмар
З гасцінцамі пяшчоты і спакою…
Мой сум і летуценнае цяпло,
Дзе адзіноту грэў твой спеў улетку...
Мой чорны кот у цемры і святло
На аркушах бяссонніц у паэткі…
Мінск.15.09.2014г.
Свидетельство о публикации №114091602863