Бо цемру розум асвятляе!
Закрыў і прысак, і святло...;
І цёмным стала ўсё навокал,
Нібы агню і не было.
Нібы ўсё шэрасцю пакрыта-
Пачуцці й думкі у людзей;
І ў шэрасці праблем, нібыта,
Жыцце ўсё шэрае ідзе!
А шэрасць моліцца Мамону,
Бо верыць цвёрда з даўніх пор,
Што па прыроднаму закону
Шукаў апору Піфагор!
У золаце ды дыяментах,
Цяклі дзе жамчугі на шоўк.
А ён пісаў аб тых маментах,
Што моц у розуме знайшоў!
І бег жыцця сваім законам
Паставіў на навукі ногі;
А людзі йшлі к яму з паклонам,
Няслі і беды, і трывогі!
Ён асвятляў ім цемру ночы,
Вучыў - агонь каб не сканаў,
Патрэбна толькі ўперад крочыць,
І пазнаваць асновы з’яў!
Бо цемру - розум асвятляе,
А веды - ветрык падымаюць!
Ён дзьмухне- шэрасць прэч знікае,
А думкі і вуглі- палаюць!
Свидетельство о публикации №114091500713