Цi перайду я Рубiкон?
Ці, як было, ўсё застанецца?
І ніць, што ткаў кахання сон,
Аднойчы назаўжды парвецца.
Ніць, што злучыла нас с табой
І праз гады, і праз граніцы,
Як сіняй Свіцязі прыбой,
Што па начах мне часта сніцца.
Як сніцца пошчак салаўя
Над Начай, у сівым тумане;
І кліч: "Каханая мая!"-
Ніколі яваю не стане?
Гарыць агонь, ляцяць іскрынкі
Да душ, сышоўшых СМС;
Зрок песціць малахіт ялінкі.
Гарыць бурштынам родны лес...
Свидетельство о публикации №114091500661