I не iду сам на паклон

Зноў я еду,  дзень вясёлы,
не спяшаю нікуды,
Праплываюць міма сёлы,
пералескі, гарады.
Усе праблемы адступаюць,
як бы іх і не было,
бо наперадзе чакае
Туча - роднае сяло!
Там чакаюць і заботы,
што не будзе спаць калі,
пераезды, пералёты,
нібы мы ўжо жураўлі.
Нібы трэба нам у вырай,
каб прагрэс нясці дамоў,
дзе чакаюць ціха й шчыра
малахітны вочы зноў.
Зноў я еду, зноў дарога…
А ці будзе з яе плён?
Не заву з сабой нікога.
I не iду сам на паклон!


Рецензии