Я сохраню тебя, мой Край

"Я  зберагу  цябе, мая  Краіна".
***
Заўсёды  ў  сэрцы  ты  маім,
мая  Краіна...
Не,не  абшарышчам  дзяржаўным –
ад  мяжы, ды  да  мяжы.
А  рэчкай, з моцнаю  страмнінай,
што  па  дзяцінству  даўняму  бяжыць...

І  тою  сцежкай, што  вядзе  да  хаты,
з  калодзежам  сцюдзёнае  вады...
І  брамкай, ля  якой  сустрэлі б  мамка  з  таткай –
у  часе  тым, ня  вернешся  куды...

Ты – ў  памяці  маёй,
мая  Краіна...
Не, не  Дзяржава –
што  Еўропы  пасярод.
А  вёскай  той,
дзе  мяне  маці  нарадзіла,
дзе  жыў  прыветлівы  народ...

Народ, з  вяскоўцаў-зямлякоў,
якія  не  чуралісь  Роднай  Мовы.
Бацькоўскай  Мовы, з  даўнішніх  вякоў –
на  ёй  вялі  і  спрэчкі, і  размовы...

Ты  у  маёй  Душы,
мая  Краіна...
З  мінулага – жывеш  Удалячынь.
З  мяне  ты – Беларуса  сатварыла,
каб  мог  цябе  я  ў  сэрцы  берагчы...
*+*
15 верасня 2014 г.
**Краіна – Страна; Дзяржава – Государство; сцежка – тропинка;
брамка – калитка; Час – Время; спрэчкі – споры).


Рецензии