Очередной великий перелом
***
Палессе. Поўдзень Беларусі.
Курорт, калі б не гора тое
Пужала ў лесе ўсіх і ў лузе
З канца вядомага застою.
Не еж, не пі, не распранайся
Ад сонца променяў хавайся
Трасісь, няхай яно згарыць,
За дзетак. Што тут гаварыць?
Няма даўно таго настрою,
Няма гарэзлівасці той,
Што распраўлялася з бядой
З вяскоўцаў робячы герояў,
Няма ні рэчкі, ні балот,
Але ж жыве, жыве народ.
Глянь у акно – вязуць картоплю
Здаюць за літар па мяшку
Іх не адгоніш і аглобляй
Таму на радасць чужаку,
Што ўжо падлічвае даходы
І хоча, выбраўшысь з народа
Стаць важным панам недзе там
Куды шляхі закрыты нам
Паноў намецілась нямала,
Бо многія на ўсё плююць
І за гарэлку аддаюць
І бульбу свежую і сала,
Хоць лепшай ежы не знайсці
Куды б ні з’ехаць, ні пайсці.
Смяюцца:- Вучымся круціцца!
Не злодзеі, гаспадары!
І ўсім прыходзіцца маліцца,
Каб не загнуцца да пары.
Дзе тыя грошы у калгаса?
Калі не глянь пустая каса
Хоць малако калгас заўжды
Здае, як ў лепшыя гады.
Не ўкрадзеш – здохнеш, ці зімою
Заб”еш спартыўных кабаноў
І парасят набудзеш зноў,
Каб не пайсці у свет з сумою
И будзеш з жонкай небаракай
Стаяць з вясны на полі ракам.
Гаспадары... Ды тут без чаркі
Здурэеш за кароткі час
Ад цудаў роднай гаспадаркі,
Той, што завецца шчэ калгас.
А крэпка зроблена, загуба,
Хоць стала пуста каля клуба,
Шаром у лаўцы пакаці
І ўжо няма куды вясці
Жыве калгас, арэ і сее
Машыны ездзяць не стаюць,
Хоць, кажуць, п’юць усе і п’юць
І ад гарэлкі аж шалеюць,
Шатаючыся з перапою,
А ўсё ідзе само сабою
***
Настала восень. Цесна ў полі
Блішчыць жалеза капаніц
Такая вось дасталась доля
З жыцця парушаных крыніц.
Гучаць маторы, жылы рвуцца,
За ту трусілку ледзь не б’юцца,
За чаркай чарку трактарыст,
П’е, як на святы гарманіст
Піў у мінулым нашым змрочным,
Бо ён адзін іграць умеў,
А ўсе хацелі, каб паспеў
Для ўсіх і кожнаму, каб срочна.
Дык той на свята, ад душы
А той штодзённа ў гаражы...
Пайшлі расці лісічкі ў лесе
Па дваццаць тысяч за кіло
Ды тут і хворы з печы злезе
І ў лес, туды, дзе ўсё сяло.
Завалім Захад той грыбамі
Прыемна быць гаспадарамі
Прыемна, што за кожны крок
Купляць не трэбу шчэ квіток,
Не дарам стрэльнула “Аўрора”,
Хоць штось дасталася і нам,
А то б прыйшлось адным панам
Вазіць свае лісічкі ў горад
І ставіць злосных ляснікоў
Ля склізкіх нават маслюкоў.
***
Туман клубіцца над ракою
Паўзе на вёску пеляной
Тут да ўсяго падаць рукою
Ўсё побач, збоку, за спіной
Поле Балотніцы былой,
Сухое логава Хвайніцы,
Даўно забытыя крыніцы.
Пасля вялікай Перамогі
Пад носам сталых чытачоў
Не стала лугу і карчоў
І над Батыўляю дарогі
Ляглі даступныя для ўсіх
Ды хто паедзе ўжо па іх?
Бывала, невадам працянуць
Да Рудні ад бабровай хаты
Ў зарожку выцягнуць, заглянуць –
Мяшок! І гэта небагата.
Разложаць рыбу ўсю на кучкі-
Ліні, мянькі, пад’язкі, шчучкі-
Ўгадаў, прынёс, паджарыў, з’еў
І ад паўлітры не сп’янеў.
Старая Грэбля, Воўчы Плес,
Вярбінка, месца, дзе канава
Ўпадала ў рэчку – чэсць і слава
За луг, за рэчку і за лес
Старым няграматным дзядам
Ўсё перадаць сумеўшым нам.
Прагрэс жалезнаю пятою
Палессе наша прыдавіў
З адною справіўшысь бядою
Ён край цудоўны аднавіў.
Асфальт направа і налева
Кабеты, быццам каралевы
Асфальтам гэтым з кашалямі
У лес шыбуюць за рублямі,
Як чорт з пісьмом ляціць з прычэпам
Дамоў гарачы трактарыст –
Ён гаспадар і гумарыст
Ён не пакіне нас без хлеба,
Так павялося у вяках
Усё стаіць на мужыках.
Патрэбны фабрыкі, заводы
І Акадэміі Навук
Але без хлеба для народа
Пусты ўсё гэта толькі гук.
На жаль, як трактар без саляркі
Мужык любы цяпер без чаркі
Каб перавыканаў ён план
Падай з закускаю стакан
Паедзе днём і ноччу, зранку,
Пагрузіць, скіне ўсё, што хочаш,
Калі, як трэба справу змочыш
Не супыніць яго і танкам.
- Такі цяпер менталітэт! –
Сказаў бы мой філосаф дзед.
З тым мужыком вайна вядзецца
Ідуць суровые баі
Ў двары калгасным дастаецца
Ад усёзнаючай ДАІ.
За колькасць п’яных на рабоце
Інспектарам тым, мабуць, плоцяць
Бо аж шалеюць тут і там
Шлях перакрыўшы трактарам.
Які напор! Якая школа!
Машынка к трактару:- Дыхні!
Вось пратакол. Ты ж на кані!
Мы бачылі. Круцілісь колы.!
У полі, ў лесе ў гаражэ
ДАІ спакой наш беражэ.
Навокал іхніе агенты
Чуць што адразу данясуць
За тые долары ці цэнты
Аднавяскоўцаў так грызуць?
Цяпер вось бачна, трэць сяла
За паліцаяў бы была,
За партызанаў трэць яшчэ,
А трэць кудысці уцячэ.
І той тут будзе, што ў бядзе
За спіртуса, які паўлітра
Пятлёй злавіўшы быццам выдру
І матку кату прывядзе,
А за стакан- другі к абеду
І бацьку зловіць шчэ і дзеда...
***
Хвайніца, Шлях, Славечна - рэчка
Не заблукаеш тут ніяк
Тут нават сорам Богу свечку
Паліць за добры ў лесе знак.
Калі б не дровасекі дык
Да дрэва б кожнага прывык
І погляд кінуўшы адзіны
Заўсёды б выйшаў да плаціны,
Да сцежкі тайнай, да дарогі,
А так хадзі туды-сюды
Забыўшысь пра свае гады,
Ды практыкуй у лесе ногі
Непазнаваема прагрэс
Змяніў і рэчку ўсю і лес.
Каго тут толькі не сустрэнеш
Малы саплівы, сівы дзед
Куды сваю ахвоту дзенеш?
Каму адкрыеш свой сакрэт?
Лісічкі! Рыжые лісічкі1
І то ўжо цуд, што з электрычкі
Натоўп людзей не паваліў
І родны лес не запаліў.
І то ўжо цуд, што з-за бензіну
Які кусаецца цяпер
Стаяць – павер, або правер
І матацыклы і машыны
І толькі гоніцца той-сёй
За гэтай шляпкай залатой.
Пайшлі вясёлыя дзянёчкі
Прымаюць там, прымаюць там
Лісічкі сыплюцца у бочкі
Чужым на радасць гарадам
А за грыбы мужык харошы
На месцы плоціць людзям грошы,
Каб не хварэць гаспадарам
Дзень праблукаўшым без ста грам
Куды ні кінь адно і тое ж
Стакан, паўлітра, пляшка, дзе
Не топяць ў вогненнай вадзе
Усё прыгожае святое,
Дзе абышлося без ахвяр,
Дзе не гублялі светлых мар?
***
Відаць, нязначные падаткі,
Не папаўняецца казна
Не пакрываюцца выдаткі
Хоць ад цямна і да цямна
Працуюць ў полі, ў лесе, дома
Пад кіраўніцтвам агранома,
Хоць вельмі добры гаспадар
Калгасны наш ветэрынар,
Адукаваны інжынер
Яшчэ пры тым сацыялізму
Ўсё вывучыў пра механізмы
Чым карыстаецца цяпер
І старшыня, як булавою
Трасе бліскучай галавою.
Бліскучы розум вельмі важны
У гэты змрочны цяжкі час
Калі бывае людзям страшна,
Калі хістаецца калгас
Ну, думай! Думай жа, Кузьміч!
На “Мерсадэс” мяняй”Масквіч”
Будуй катэдж у Бараўлянах,
Але нашчасных, бедных, п’яных
Хутчэй багатымі рабі,
Прадай усё, калі патрэбна,
Але зрабі усю вёску хлебнай,
Ў цябе ў канторы поўны штат
І баб замужніх і дзяўчат.
Гудуць маторы позняй дойкі,
Цячэ па трубах малако
Ёсць сённі душ даяркамойкі,
А будзе сауна, шарко
Надзенуць футры трактарысты,
Прыедуць выступаць артысты,
Талерка “Кросна” заблішчыць
Прыемна будзе адпачыць.
Хутчэй прыдумвай жа, Кузьміч,
Гуляюць землі над ракою
Тут да мяжы падаць рукою,
Хахлы паставяць магарыч.
Мо лес прадаць? Мо, гэты “Дон”?
Чаго стаіць без справы ён?
Няма ні масла, ні саляркі
Ўсё прадалі ужо даўно
Гаспадары вышэйшай маркі,
Няхай агнём гарыць яно.
Прадалі ўсё і ў вус не дуюць
І за багаццем шчэ пільнуюць
Дабру калгаснаму кампец
Тут і Кузьміч не маладзец
Не мяса з салам, а салупа,
Як у вайну казаў фашыст
Працуй дарэмна трактарыст,
Працуй пакуль талерку супа
Даюць у хаце на абед
Адзін адказ на восем бед.
***
Ларкоў у горадзе багата
Пабудавалі гандляры
На іх аперлася улада,
Яны цяпер гаспадары
Стаяць ларкі і так і так,
Як тые будкі для сабак
А ў іх, хаваючы даляры
Ў усмешках злые крывяць твары.
Амерыканскіе штаны,
Чужая кава, цыгарэты,
Як быццам іншая планета,
Ці іншы свет пасля вайны
Ў якой дасталась перамога
Купцам ад чорта, ці ад Бога.
Калі вайна та прагрымела?
Жыццё ішло сабе, ішло
Ды у калюжу раптам села
Усё працоўнае сяло.
Адна трусілка засталася
Ў багатым некалі калгасе
Прапала тое, тое, тое
Сустрэлісь з горам і бядою
Лік на мільёны ўжо ідзе
Мільёны нехта недзе круціць
Мазгі нахабна людзям муціць
А тут на хлебе ды вадзе
Застацца мае гаспадарка
Працоўны люд бяднее шпарка.
***
Бычкі глядзяць на свет з тугою
Прыкручан кожны крэпкім цэпам
Яны, бычкі, ні ў зуб нагою
Ва ўсім, што робіцца пад небам.
Ім ежу трактарам падвозяць,
Даўно рукамі ўжо не носяць
Народ прывык к таму, што чэсна
Працуе толькі конь жалезны,
К таму, што сіла застаецца
І можна меншаю цаной
З хлява на поле звозіць гной,
К таму, што лепш гарэлка п’ецца
І каб здурнела галава
Не літр патрэбен ўжо, а два.
Вось гэта справа баявая
Разведаць шлях, пайсці, знайсці,
Бо жонка ж кожная хавае
Бутэльку, маць яе еці.
І не дагнаць башкой парожняй,
Што можа радасці апошняй
На ўвесь пазбавіць можа век
Калісьці блізкі чалавек...
Няхай пасля работы цяжкай –
А дзе няцяжкая ў сяле?-
У гаспадыні на стале
Блішчыць гарэлкі добрай пляшка
І дух фабрычны, ці лясны
Боль праганяе са спіны.
Макрэюць крышы над бычкамі
Гніюць калгасные платы.
Людзей зрабілі дурачкамі
У век гандлярства залаты.
Ды тут без роднай той бутэлькі,
Любы пайшоў бы сам да пэлькі
Даўно б павесіўся любы
Глухі,мо, жыў бы, ды сляпы.
Асфальт налева і направа,
Вада у душы. Во, прагрэс.
Прапаў галоўны інтарэс
І ў гэтым сэнс, і ў гэтым справа.
Сябе ўяўляе каралём
Тут толькі п’яны за рулём.
***
Злятаюць жоўтыя лісточкі
Вада празрыстая бяжыць,
Каб тут булі гарэлкі бочкі
Тады шчэ можна трохі жыць.
Ці ж гэта справа за стаканам
Хадзіць, як той хадзіў з наганам
Трасці кулацкае кубло
Усё пужаючы сяло?
Картопля будзе. Шчэ марозы
Не хутка стукнуць. Буракі
Павырасталі, хоць які
Жанок не спраўдзілісь пагрозы.
Кабан расце, вада цячэ,
А у сярэдзіне пячэ.
Дзе тое чыстае каханне?
Дзяўкі харошые, а жонкі
Ўсе прыкладаюць намаганні
Атруціць каб жыцця старонкі
Які падман! З якім нахабствам!
Не лезьце,хлопцы ў тое рабства
Як замуж возьмеце яе
Яна вам чарку не налле,
Заставіць ўзяцца за сякеру,
За тыя вілкі, за касу
Забудзеш пра яе красу,
Не прыгажуня, а халера
Шыпіць, як кобра у двары,
А як маўчала да пары!
Ў жалезных стойлах спяць машыны-
Няма душы – няма тугі.
Ля тых машын стаяць мужчыны
І мараць не пра пірагі
Куды ж то выведзе крывая?
Няўжо знайшлась вада жывая?
Ўсё пра яе ды пра яе
Чужые кажуць і свае.
Не солі пуд патрэбна з’есці,
А две цукеркі за вуглом
Ды не стаяць пры ўсіх казлом,
А для пачатку грам па двесці
Прыняць, як кажуць, ў добры час –
Вось і сябры на першы раз.
***
Сцяжынка вузенькая ўецца
Вядзе кудысьці ў параслю
Так і ісці б па ёй, здаецца,
Як па маршруту караблю,
Рэзаць грыбы на кожным метры,
Ўдыхаць прыемнае паветра,
Пра штосьці марыць, сумаваць
І душу думкай чараваць.
Ніхто не чуе і не бачыць,
Ніхто з набыўшых ўжо вагу
Тут не займае шчэ чаргу
Злавіць спрабуючы удачу.
Ідзі і ты, і ты ідзі
Шукай, што хочаш і знайдзі.
Шумяць пад лёгкім ветрам хвоі
Злятаюць жоўтыя лісткі
Пазарастала ўсё травою,
Згнілі драўляные масткі
Парэжуць дрэвы, зробяць справы
Бо на прагрэс няма управы
Як толькі ступіш ад шашы
Спакой,туга і боль ў душы.
Усё змяняецца на свеце
Жыццё няспыннае ідзе
Кудысці лёс усіх вядзе
Растуць чужыя хутка дзеці
Гады бяжаць як та вада:
Не жыў, а ўнукаў чарада.
А як жа хораша, прыгожа!
Бярозкі к полю падыйшлі,
Малые ўперадзе. О, Божа!
Няўжо не хопіць ўсім зямлі?
Няўжо магутные маторы
Яшчэ гарэйшым робяць гора?
Няўжо заўсёды будзе трэба
Гарэлкі пляшка, сала з хлебам,
Каб закружылась галава,
Каб адступаць пайшла трывога,
З душы, забыўшайся пра Бога
Сляпой у поўдзень, як сава?
Няўжо хаваліся заўжды
Заліўшы вочы ад бяды?
Гарэлка трэба там, дзе свята
Каб расхадзіцца ад душы
Каб рай хутчэй прыходзіў ў хаты
Ў хлявы, ў кватэры, ў шалашы.
Гуляй, дзярэўня! Да Хвайніцы
Гармошку чутна. На спадніцах
Узор Палескі. Гэць, туга
Як той бычок ад батага.
Няма без стомы адпачынку
Няма без голаду ахвоты
Паднесці смачнае да рота
А дзень паходзіш і скарынка
Смачней цукеркі. Пасля працы
Патрэбна зрэдку напівацца.
***
Іржа грызе жалеза злосна,
Ператвараючы у лом
І агрэгат стары дзівосны
І цуд тэхнічны за вуглом
Цячэ вада, дрыжыць балота
А адключыць ваду лянота
Бо не налле ніхто стакан
Рубель не кіне у карман
-Вялікі дзякуй! – не прамовіць
А глянуць, як на дзівака
Ці на рабочага быка
І шмат разоў яшчэ падловяць
Калі гаспадара няма
Ніхто не робіць задарма.
Той не хазяін, хто не злодзей,
Хто не умее абдурыць
З хазяевамі пры народзе
Звычайна кашу не зварыць.
Хазяін сціпла недзе ззаду
Начальства слухае загады
А робіць толькі на сябе
І на раллі, і на сяўбе
Хазяін ставіць пляшкі лоўка
І ўсё падлічвае даход
Ад парасятак, ад кароўкі
Ад кур, ад жонкі, ад сяброў –
Такі ўжо лёс гаспадароў
***
Жыццё... Ды ну яго ў балота
Закрыць бы вочы ўсім і вушы
Прадасць мясцовая наркота
Для Бога згубленыя душы.
Ляціць па вёсцы трактарэц:
-Наліце хлопцу стаканец!
За той стакан – і смех і грэх-
Сябе прадасць і бульбы мех.
Якая жонка? Гэць, паскуда!
Ужо не майстар за рулём
За доўгім гоніцца рублём
А едзе хворы за атрутай.
Ён захварэў даўным даўно
З хлявоў качаючы г..но.
***
Думка ў голаву мне лезе,
Як зайду ў хваёвы бор:
Прыгажэй за ўсіх у лесе
Грыб атрутны мухамор
Дык, чаму ж пусціўшы слюні
Ўсе шукаюць прыгажуню,
Каб аддаўшысь барацьбе
Ўзяць як жонку за сябе?
Вось вядзе яе у двор
Дзе вяселля дыму клубы,
Вось пры ўсіх цалуе ў губы
Свой прыгожы мухамор.
Каб сябе не загубіць
Ажаніўшысь станеш піць.
Шкода вельмі небарак
Ну нашто ў хамут той лезці?
Ды паспрабуйце ж, хоць на смак
Перад тым, як яго есці
Супрацьяддзем вельмі цяжка
Запасцісь надоўга ў пляшках
Калі выйшаў не з паноў
Застанешся без штаноў.
А без жонкі, без каханкі
Станеш стройны, як таполь
Пераможаш злую боль
Апасля вялікай п’янкім
І ад цуду ў стакане
Жыць не будзеш ў старане.
***
Бульба сыплецца у скрыню
Аж трасецца КСП
Той, хто ездзіць на машыне
Возьме штосьці і сабе.
Не нясці ж яму на шалі
Дарагое трыццікале
Не трасцісь за кожны грам
Каб загнаць гаспадарам.
Тут пастаўце, хоць капкан
Той, што дзень увесь мантуліў
Адвязе свой мех Натулі
За бутэльку, ці стакан
Тут спартыўны інтарэс,
Тут хвалюе сам працэс.
Колы быццам па падлозе
Едуць лёгка па шашы
І па тры мяхі на возе
Дастаўляюць алкашы..
Вось, хістаючысь жанчына
Цягне возік, як мужчына,
Каб пажар душы заліць
Бо, відаць, душа баліць.
Што зімою будзе есці?
Дзетак будзе чым карміць?
П’е, піла і будзе піць
Стаканамі грам па двесці
Ўжо каторы год не цуд
Алкаголік жонка тут.
Каб не стаць бязвольнай трапкай
Пры зарваўшыхся панах
Будзе хай ўсяго пад шапкай
Столькі колькі і ў штанах.
Ну няхай праснецца розум!
Як прыхожа тут пад носам
Тут на матчынай зямлі
Дзе вяскоўцы ўсе раслі.
Як шуміць хваёвы бор!
Як у ім спяваюць птушкі!
Людзі тут жывуць, ці чушкі?
Не з-за тых жа сініх гор
Пляшкі вогненнай вады
Дастаўляюцца сюды.
***
Восень скончылась сухая
З неба дзень і ноч цячэ
Не да бору не да гаю,
Хоць туды і цягне шчэ.
Вецер вые, вецер свішча
Жмецца к печы кот-кацішча
І сабакі не відаць
Восень, што тут шчэ гадаць?
Як жа рана! Вельмі рана
Тут нядзельку б, тут дзянёк
Ды глухі, як той пянёк
Бог у небе без стакана
Добрым людзям ўсім на зло
Ўзяў і выключыў цяпло.
Як ахвота шчэ пабачыць
Косы жоўтыя бяроз
І сустрэць не раз удачу
І грыбоў нарэзаць воз
І падыхаць тым паветрам
Што знікае хутка з ветрам
З нашай роднай стараны
Без чыёй нібудзь віны.
Сэрца стукне і сажмецца
Хочаш, не, а трэба жыць
Шлях жыццёвы тут ляжыць
Свой для кожнага, здаецца
І вязе турботы воз
Кожны быццам паравоз.
Дровы ў грубку, чырк запалкай
І сядзі, глядзі ў агонь
Не загнаць на дожд і палкай,
Хай стаіць жалезны конь.
А вада ўсё з неба льецца
І на трэці дзень здаецца,
Што патоп сусветны будзе-
Не ўгадзілі Богу людзі.
Грубка пыхае цяплом
Добра ў хаце, добра дома
Дзе ўсё міла і знаёма
Дзе не прэшся напралом.
Дураць голавы панам,
А куды спяшацца нам?
Вось і сорак. Вось і болей,
Вось і ўнукі ўжо пайшлі
А жыццё пражыць не поле
Перабегчы па раллі.
Жыць прыгожа – асалода
Плюньце ўсе, браткі, на моду
Пройдзе, знікне без слядоў
На яе шкада гадоў.
Вые вецер, вецер свішча
Дождж не спыніцца ніяк
Быццам з неба нейкі знак
І багатым ўсім і нішчым
Тым у свой даецца час-
Не забыўся Бог пра нас.
Пасмяяцца б! Пагуляць бы
Ды не сп’яну, не ў дыму
Бог дае, чаму не ўзяць бы
Шчасця ворах аднаму?
Не такі ж вялікі страўнік,
Каб замоўк ў душы забаўнік
Каб, знайшоўшы сто работ
Праліваць на ўсіх свой пот.
Будавацца? Будавацца!
Глебу рыць? І глебу рыць
Толькі ў свеце не губляцца,
Толькі годнасць не губляць
За магчымасць ўсё купляць.
***
Пану панава, панове,
Адчапіцесь ад людзей
Сум гучыць у кожным слове
Ад пакінутых надзей.
Хай згарыць яно! Хай лясне!
Толькі свет ў вачах не згасне
Вёску лёгка надурыць,
Вёску нельга пакарыць.
Эх, палітыка! Брыдота!
І чаго туды нясе?
Жыць бы ў роднай паласе,
Ды хваліць сваё балота
Там дзе ўсё у крамах ёсць
Кожны ўсё жыццё, як госць.
Каб ён згінуў! Каб ён ляснуў!
Каб пайшоў і не прыйшоў!
Вось ужо фальклор калгасны
Сам да вершаў падыйшоў.
Старшыня чагосьці хоча,
Заатэхнік днём і ноччу
Думкі думае свае
І у гэтым штосьці е.
Тут былі жанчыны ў целе
Крута бралі, справы йшлі,
Пар ўздымаўся ад зямлі
Так мужчыны ўсе пацелі.
Кожны ж – дзе ту праўду дзець?-
З жонкай марыць папацець.
Ды куды ж яно дзяецца?
Намантуліш усяго
Толькі дзёўбнуць застаецца,
І сказаць: не да таго!
А жыццё стае спіною,
Прапаўзае стараною
І калі не на кані
Бе слядоў знікаюць дні.
Чалавек жыве для шчасця.
Шчасце – птушка ў вышыне.
Птушку бачна у акне
Толькі нельга птушку ўкрасці.
Тут душою не крыві.
Шчасця хочацца? Лаві!
***
Кажуць, што брахаць нецяжка
Захацелася – брашы!
Каб за то хто ставіў пляшку
Ўсе б брахалі ад душы.
Каб за то плацілі грошы
Во была б брахня прыгожай,
Праўда б голаю была
Прыставучай, як смала.
Ды брахаць непроста звонка
Ды і праўду б чым прыкрыць
Перад тым, як гаварыць.
Праўда голая, як жонка:
Распранецца раз, другі
І не глянеш без тугі.
Трэба ўмець падаць прыгожа
Ўсё, што маеш, выбраць час,
Так, каб родны муж:-О, Божа!
Усклікаў бы кожны раз.
Каб свяцілась за тканінай
Цела так перад мужчынай,
Так шумела у вушах,
Што насіў бы на руках.
Толькі ж вось вам праўда ўся,
Б’е, як пуга, рэжа вочы:
-Ну рабі хутчэй, што хочаш!
Там хварэе парася.
Муж дарэмна стаў любіць,
Парася прыйшлось купіць.
Праўда тут адна, браткі,
Толькі так ці сяк адлзета
Словы сталі у радкі
Саматужнага паэта
Праўда голая - брыдота
Бачыць ўсё, каму ахвота
Каля гною, у хляве,
Вось на рэчцы у траве
Там зусім другая справа
Ды і там нямае голых
Бо даўно сям’я і школа
Шлях для ўсіх адкрыла правы,
Ачарніўшы шмат разоў
Тыя гульні без трусоў...
Так, што праўда прыадзета,
Упрыгожана заўжды
Ў час складаны знойдзеш дзе ты
Тую праўду без бяды?
Трэба праўду упрыгожыць
Ды з брахнёю перамножыць
Сельская, ці гарадская
Трэба жоначка такая,
Каб на людзях, бы царыца,
На гародзе быццам вол,
Ў хаце з дзеткамі анёл,
Ў ложку д’ябал без спадніцы.
Тут і праўда і брахня,
Што свайго чакала дня
***
Лес напомніўся людзямі
Не схавацца ў ім грыбу
Лезуць ўперад ўсе грудзямі
З кашалямі на гарбу
Дрэвы кажуць :-Шы-шы-шы!
Ў лес прыпёрся хтось чужы!
Дзень хадзі – адна любоў
Прыдзеш злосны - Нет грибов!
Як жа тут грыбоў няма?
У суседнім вунь двары
Назбіраў кашэль стары,
А суседава кума
Назбірала столькі дзесьці,
Што ледзь-ледзь змагла прынесці.
Ногі ў ботах, сцісне скроні,
Пройдзе ўсюды, як та мыш.
Адступае – не дагоніш,
Наступае – не збяжыш.
Вось хазяін дык хазяін,
Хто шукае той і мае
І таго набытку радзі,
Што не знойдзе, то украдзе
Вось па лесе маладзіца
Так і скача з кашалём
Не сячэ яе галлём,
Мо казлу яна сястрыца?
Тут казла з казой сляды
Захавае лес заўжды.
Сведкі дрэвы не суседзі
На ўвесь лес не разнясуць
Хто ідзе да іх, хто едзе,
Што збіраюць, што вязуць.
Дрэвы ў радасці і ў горы
Прашумяць прыгожа хорам
Паківаюць: - Шы-шы-шы!
Стане лёгка на душы.
Тут радзімая старонка
Тут пачатак усяго
Вырас грыб і:- О-го-го-!
Ўжо гучыць па лесе звонка.
Трэба ведаць з кім пайсці,
Каб сваё сабе знайсці.
***
Добра жыць, калі ўсё трэба,
Трэба ў лесе, на двары
Трэба хлеб і штосьці к хлебу
Для сябе і дзетвары.
Калі ёсць заўжды імкненне
Дзесьці ўсё сваё уменне
Так у добры час прыкласці,
Каб здабыць кавалак шчасця.
Калі поўнага няма
Для сыночка, для дачуркі,
Толькі поўныя прыдуркі
Штосьці робяць задарма
Час ляціць, жыццё ідзе,
Мёд цячэ па барадзе....
Жонцы трэба, дзецям трэба
Цёшчы трэба, дык чаму ж
Добра ўрэзаўшы на неба
Паглядае п’яны муж?
Тая жонка, тыя дзеці,
Чым карміць? У што адзеці?
Як усё руцінна гэта
Ёсць зусім другая мэта,
Ці, як кажуць часта, цэль:
Ўкінуць пяць разоў па двесці
Чым прыдзецца ўсё заесці,
Пахістацца і ў пасцель.
Хай жыццё само рыпіць,
Гаспадар шчаслівы спіць!
Дзеці дзесьці, жонка дзесьці,
Як нап’ешся так іх шкода:
-Мо няма чаго ім з’есці?
Мо, даўно стапталісь боты?
Прытупляе, кажуць, боль
Ў сэрцы бацькі алкаголь.
Ўсім сардэчнікам, відаць,
Трэба ў чарку заглядаць.
Што за лёс такі? О, Божа!
Там рабі і там рабі
Строй, кармі і з жонкай спі,
Бо яна назло табе
Знойдзе лепшага сабе.
Хай згарыць жыццё такое
Не стрываеш так пячэ
А начальнік той рукою
Перад носам водзіць шчэ.
Той пузаты, той вусаты
Не прысядзеш каля хаты
Кожны злосны, аж гырчыць
Чым начальніка лячыць?
Як не дзёўбнеш дык сарвешся
Ды пагоніш качаргой
Бабу, стаўшую ягой
І без грошай застанешся.
Знаюць, маць іх ўсіх еці,
Як законы абыйсці.
Дэбіт з крэдзітам заўсёды
Там звядуць, як мае быць
Бо даўно такая мода
Нас, калгаснікаў дурыць.
Гаспадарка ледзьве дыша
А у іх кантора піша
Намантулішся, пабачыш
Свой заробак і заплачаш
І захочацца знайсці
Чым заліць святыя вочы,
Бо канторскіх пераскочыць
Ўжо лягчэй, чым абыйсці.
Непагана ім жывецца,
Карак – во, жывот трасецца.
-Канстытуцыя такая!-
Кажуць важна. Ты пабач!
Канстытуцыя другая
Для пузатых ўжо. Хоць плач.
А навошта ж нам казалі
У калгаснай нашай зале
У нядаўнія часы,
Як збіралі галасы,
Канстытуцыя адна
І закон у нас адзіны?
Ці ж дарэмна гнулі спіны
Ад цямна і да цямна?
Зноў той пан, а той халоп?
Ўсё раўно па лбу, ці ў лоб.
***
Вёска ведае багата
Не трымаецца сакрэт
Хоць,як той бабёр ля хаты
У ваду схаваеш след,
Паляціш, як цецерук,
Папаўзеш, як той вяпрук
Кожны ведае чурбан,
Дзе, каму далі стакан,
Дзе шчэ слоік застаецца,
Дзе яшчэ бітон стаіць,
Дзе ужо агонь гарыць,
Дзе ракой гарэлка льецца,
Дзе сустрэнуць качаргой,
Дзе аж выгнуцца дугой...
***
Немцам у вайну калгасы
Падабаліся у нас
Масла! Яйкі! Млеко! Мясо!
Аддавалі ў той жа час,
Бо працуюць людзі разам,
А кіруе тым калгасам
Пан не пан, а старшыня
І баяцца, як агня
Ўсіх начальнікаў заўсёды
Бо начальству ўсё належыць
Ад яго усе залежаць
А ва ўсіх жа ёсць гароды
Пасварыся і тады
Недалёка да бяды.
Трактар трэба, дровы трэба,
Сена трэба накасіць.
Не ўпадзе ўсё гэта з неба,
Трэба кланяцца, прасіць.
Не падпіша – не паедзе,
Пасміхаюцца суседзі,
Жонка плача і крычыць
А у страўніку бурчыць.
Добра ведае законы
Абучаўся ж шмат гадоў
У якімсьці з гарадоў
Што такому забабоны?
Сказана ж: дурны мужык!
Пакрычыць, а проку пшык.
У калгасе трэба красці
Не украдзеш – засмяюць.
Шмат здароўя трэба ўкласці,
Каб цярпець, калі плююць.
Гэта колісьці казалі
І ў падручніках пісалі
Пра такі закон жалезны:
Толькі той хто бедны чэсны!
Памятаеце, як горда
Лезла прама за трыбуну
Каб крануць святыя струны
К нам прыехаўшая морда
І вяшчала, як прарок:
-Бедность – это не порок!
І за гэта выступленне
Ад калгаснага двара
Гэтай светачы сумлення
Даставалась шмат дабра
Галавой ківаюць сумна,
Калі ты такі разумны
Дык чаму неадпаведна
Ты яшчэ сягонні бедны?
Той хто бедны – той дурны
Хто ж на этым свеце, браце.
Напляваўшы на багацце
Носіць з дзіркамі штаны?
Паважаны той у нас
Хто плюе на свой калгас.
Хто за лёс яго хварэе?
Хто сабе не валачэ?
Ўсіх адна турбота грэе
Шчэ ўсім хочацца і шчэ
Старшыня свайго не ўпусціць,
І нікога не дапусціць
Да кармушкі старшыні
Ён сягонні на кані
І ў праўлення ёсць шляхі,
Калі дурняў там нямнога
І бяруць.І радзі Бога.
Не смяротныя грахі..
Ўвесь народ, каб не прапасці
Краў тут, крадзе, будзе красці.
Пападзешся – пасмяюцца,
Скажуць весела: дурны!
У любой сям’і знайдуцца
Працавітыя яны.
Іх заўжды работа любіць,
То што ім патрэбна купяць,
Бо не ўмеюць дурні жыць
І грашамі даражыць.
Плача жонка, плачуць дзеці,
Але ж добра, што на свеце
Не усе “умеюць жыць”,
Шмат бывала усяго
Час пакажа, хто каго...
Да мясцоў вядомых дверцы!
Задзираць не трэба нос
Прадзед марыў аб талерцы
Той, што з Балай Цэрквы нёс,
Прадзед марыў аб жалезе,
Што як нож у масла лезе
У ягонную зямлю,
Пышнай робячы раллю.
Як рабілі! Аж стагналі
Будавалі ў лесе хаты
Нездарма ж паноў багатых
У свабоду ту прагналі.
Жыць умеў народ працоўны,
Хоць і дзеліць Бог няроўна.
Закружыла ўсіх, як лісце
Ветрам жудасных падзей
І закінула кудысьці
Жыць умеючых людзей.
І, кульнуўшы смела чарку
Руйнавалі гаспадарку
Лежні доўгія гады
Ўмелі жыць яны тады.
Замянялі на пасадзе
Лежня маючым дыплом
Ды карысць якая ў том,
Калі той жыве хто крадзе?
Трэба родны край любіць
І самім сабою быць.
***
Вось пара настала, трэба
Апісаць паспрабаваць
Краявіды вёскі, неба,
Каб сюжэт не разрываць.
Хочуць, не, а пішуць людзі
І пра пах травы на грудзе,
І пра птушак галасы,
І пра мінулые часы.
Невучоны, вось што шкода.
І не хочу, а збрашу
Непрыгожа апішу
Ў вершах родную прыроду
Тут не так паставіш коску
Стане груба ўсё і плоска.
Адвялі ваду па трубах
Стала на балоце поле
Аж да селішча Якуба
Аж да селішча Адоля.
Тут, як ў прошлым на шашы
Не ляжаць ужо вужы
А з шашы даўно відна
Ўся былая Старына.
Хвоя знікла, вось бяда,
Злева вёска застаецца,
Дзе жыве адзін, здаецца,
Мэр пріезжы Барада.
Ад асфальту да яго
Кіламетры два ўсяго.
Загінаючысь дугою
Забірае ўправа шлях
Да сяла падаць рукою
Выплывае фермы дах,
Праз былую багну мосцік
Без натугі і без злосці
Пераходзім, хоць калі.
Як Балотніцу прайшлі
То да першай Рудні хаты
Кіламетры два ісці.
Можна хоць на чым вязці
Ураджай дамоў багаты.
Ды ці знойдзецца дзівак
Тут гарод займаць, хоць як?
Да асфальту злева блізка
Падыйшоў хваёвы бор
Ўсім знаёмы ад калыскі
Сябар вёскі з даўніх пор,
Горкі жоўценькі пясочак,
Паварот яшчэ разочак
Вось і дым айчыны з труб,
Лаўка там далей і клуб
Справа хатка, злева хата,
Плот ухожаны, садок
Тут пры ўездзе левы бок
Выглядае больш багата.
Ды казаць пра штосьці рана
Справа хата непагана.
З белай цэглы, ды з узорам
Ды такі высокі дах
Гаспадар, відаць, тут горы
Так варочае, што жах,
Ці былая гаспадыня
Мела доступы да скрыні
І грамадскага дабра
Нацягала да двара.
Вось і вуліца налева
І вядзе яна, няйначай,
На куток сяла сабачы,
Дзе жыла, як каралева
Жонка, што ў нядаўні час
За сабой вяла калгас.
Ёсць і вуліца направа.
Справа колісьці даўно
Было самай цяжкай справай
Кідаць віламі г..но.
І хлявы каровам чысціць
Дзе той транспарцёр калісьці?
Быў цялятнік тут, канюшня,
Ўсё вілкамі бралі мужна.
Сад дзіцячы ў месцы гэтым,
Побач новыя дамы
Ў іх, калі няма зімы
Рай палескі Добра летам ,
А зімой, каб быць з цяплом
Запасаюцца вуглём.
Тут і баня, і харчэўня,
Дзе сілкуюць шкаляроў
Супам з курачкі, ці з пеўня.
З’еў? Ўставай і будзь здароў.
Потым дома, як папала
Налупісь картоплі з салам,
А ў сталовай норма ёсць
У сталовай кожны госць
Тут жыве з эканамістам
Старшыня ўсяго калгаса
Тут вось побач з цягам часу
Будуць жыць спецыялісты,
Каб ганяць, увайшоўшы ў раж
Днямі ферму і гараж...
Прыхаваюцца мужчыны,
З непрывычкі многім жутка,
Як залаецца жанчына
На каровак:-Прастытуткі!
Ім бы марыць пра быка!
Тут надоіш малака,
Калі тым рагатым сучкам
Падавай за злучкай злучку!
І нагой яе. І палкай.
Праміж рог, па жывату.
Не, не соладка скату
Побач з той жанчынай палкай.
А падоіць, сходзіць ў душ
Прыйдзе ў хату, плача муж.
Рукі моцные, як клешчы,
Пахне свежым малаком.
Ды, хіба ж мужчына е шчэ,
Што зраўняецца з быком?
Ўжо няма таго народу
Што трымаў бы цуд прыроды
У гатоўнасці заўжды
І без вогненнай вады.
Слесары ды трактарысты,
Зваршчык, токар, інжынер
Намантуліўшысь цяпер
Мараць выпіць грам па трыста
І дабавіць па пяцьсот
Што такім жаночы род?
Але вернемся да клуба.
Магазін, кантора, школа,
Пошта, ФАП – аж сэрцу дюба.
Не, не пуста тут, не гола
Ў два паверхі ёсць будынкі,
Легкавые скрозь машынкі
І не скажаш нейкі час,
Што не Ельск тут, а калгас.
Вунь згарэла збудаванне –
Алкашы, такая справа
Вунь налева і направа
Вуліцы ад скрыжавання.
Поўдзень, Захад і Усход
Жыў разумны тут нврод
Месца выбралі ля рэчкі
На пяску сярод балот
Запалілі Богу свечкі
Перад тым як ставіць плот.
Тут на ўскраіне сяла
Хатка Ёўжына была,
Праз ту хатку, праз гарод
Ўжо асфальт каторы год,
А па вуліцы да рэчкі
Там дзе быў масток драўляны
Скот калгасны на паляны
Сбіўшысь ў статак, як авечкі
Падымае пылу хмары
Пастухам сваім у твары.
Задам к домікам “высотным”
Стаўшы трэба чуць прайсці,
Каб для многіх вельмі родны
“Цэнтр камерцыі” знайсці
Цягне кожнага казла
Ў гэту хату з пахмяла
Бо, калі душа захоча,
Атрымаеш днём і ноччу
Ў позні вечар, спазаранку.
Каб не мучыцца народу
Месца ёсць для развароту
І бесплатная стаянка
Для заезжых спансароў
Тут і чарка, тут і кроў...
Быў калісьць за гэтай хаткай
За дубамі праз гарод
Шлях да рэчкі. Быццам кладкай
Карыстаецца народ
Шлюзам. Шлюз той ад нагрузкі
Безумоўна беларускі
Паглядзець са стараны
Як той мост ў гады вайны
Дзе-нібудзь праз рэчку Шпрее
Па якому дала жару
З рэактыўнаю на пару
Палкавая батарэя,
Ці калісьці пад адхон
Тут пусцілі эшалон.
Памятаю, што віляла
Як хацела ў свае годы
Рэчанька і залівала
Аж пад хатамі гароды.
Кожны з тых, хто рукі маў
Лодку лёгкую трымаў,
Прывязаўшы цэпам к плоту,
Каб стаяла ля гародаў.
Ды такая рэчкі доля,
Каб зрабіць благую справу
Пракапалі тут канаву
І з лугоў зрабілі поле.
Вадапад і днём і ноччу
Штосьць сказаць пра гэта хоча.
Уцякло вады багата
З незабыўнай той пары,
Як хадзілі з кожнай хаты
Лес спляўляць гаспадары.
Як вязалі тут “кляёнкі”
Для вялікай перагонкі
Састаўдяді з іх платы,
Прыцягнуўшы да вады
І, даверыўшысь цячэнню
Даплывалі да мястоў
Дзе было праз шмат гадоў
Вельмі жуткаве здарэнне,
Бо людзей папутаў бес
На будоўдю той АЭС
Што з вайны пабудавана
Маеш вочы прыкмечай
Там дзе сціпла – партызаны,
Дзе багата – паліцай.
Партызаны пазнікалі
Паліцаі ж адшукалі
Ў нашым кодэксе шляхі
І спісалі ўсе грахі
Чорт не возьме нечысць гэту
Немцы шлюць ім падарункі
Не паштоўкі, не малюнкі,
А не робячы сакрэту
І адзёжыну і грошы,
Каб жылося ім прыгожа.
Цяжка людзям тут жылося
Да свабоды, да вайны
Мала сведкаў засталося
Шчэ не сівай старыны
Паўла селішча, Змітра -
Зведаў лес гаспадара,
Як далі народу волю
Кожны мець імкнуўся поле -
Чуха селішча ёсць, Мані
Дзеда Хведара, Клімкоў
Дрыкапоца, Малюкоў,
Кручкаў, Мельніка... На плане
Гэтых назваў не знайсці,
Каб пабачыць, як прайсці.
Звезлі селішчы да кучы
Перад самаю вайной
На душы яшчэ балюча
Ад таго, што за спіной
Палявалі каты з неба,
Цераз лес хадзілі цэпам,
Пільнавалі на дарогах
Не шкадуючы ні кога
Паліцаі іх вялі
Вёску родную спалілі
Так захопнікам служылі
Ёсць жа нечысць на зямлі.
Та з якою жылі разам
Да вайны адным калгасам.
Вось і збіўся сам сабою
Не пайшло пра краявід
Ці пяро маё крывое,
Ці даўно ўжо з толку збіт?
Тут прыгожа! Тут прыгожа!
Лес застаўся тут харошы
І на новым полі роўным
Ўсё заўжды расце цудоўна
Навучуся трохі болей
Ўсё вазьму і апішу
Не пра хаты і шашу
А пра родны лес і поле
Трэба вельмі шмат вучыцца
Каб пісаць пра ўсё, што сніцца
Вёскі твар гады змяняюць
Панаехала людзей
Больш такіх, што п’юць- гуляюць
З-за Чарнобыльскіх падзей.
Выйдзеш, глянеш – не нашчадкі
Тых, чые пустые хаткі
Захавалісь на сяле,
Бо заўжды навеселе.
Вёска цягнецца да фермы,
Да калгаснага двара
Дзе няма гаспадара,
Бо разумные цяпер мы
І хірэючы калгас
Не хвалюе болей нас.
Валаўская Рудня. Верасень 1995г.
Свидетельство о публикации №114091404205