На роднай мове... з новым навучальным годам...
Пасылаю прывітанне
І здароўя пажаданне:
Каб з бутэлькі не піла ты,( розныя лекі)
А ўдыхала араматы,
Ну, а ўжо як прыкладацца,
Дык ад ўсёй душы “набрацца”,
Каб і пела і скакала
І пад неба ўзлятала.
Хай ўсе бачаць што за птушка
Гэта спрытная Бітнушка.
A цяпер ў каторы раз
Ты заходзіш зноў у клас,
І глядзяць табе ў твар
Вачанятаў дваццаць пар.
Адказваю:
Віншаванне атрымала,
Асалоду адчувала:
Сябра не забыў пра свята,
Ведаў дзень - вось гэта ДАТА!!
Шклянку я не п*ю даўно,
Бач - цвярозая Бітно....
Няма часу напівацца,
Як жа я магу набрацца?
Крыламі яшчэ махаю,
А высока не ўзлятаю,
Птушка я, усім вядома,
А лятаю ж...вакол дома..
Спрытная ўжо не...вельмі,
Стала мудрая, не шэльма,
Няма часу і спяваць,
Стала ноччу дрэнна спаць.
Хутка семдзесят гадоў,
А я з дзецьмі зноў і зноў,
На мятле, ці ў ступе я,
Ужо лятае ўся сям*я..
Усіх "хваробай"заразіла,
Сэрцу гэта вельмі міла!!!
Свидетельство о публикации №114091402430