Мне салавей з арлом не пара
Певень наеўшыся зярня
Так ганарыста выхваляўся
Які ў вас цудоўны я
Чырвоны грэбень, мой пабачце
А шпоры быццам у арла
Ні адна курыца ў гумне
Не ўцякала ад мяне
А як спяваю, які голас
Не могуць качкі, гусакі
Я сваім лёсам ганаруся
Забачце хвост у мяне які
Са мной свіння, адданна дружыць
З карыта кашу я з ёй ем
ў яе клетцы аддыхаю
Ваду мы нават разам п'ем
Ну а калі я заспяваю
Нагамі месца разграбу
Тут салавей, сябры мае
Ніколі гэтак не пяе
Мне салавей з арлом не пара
Як я спяваю, што за дзюба
Ды так крыламі, чыркане
Ну ацаніце вы мяне
І тут наш Бобік не стрываў
І ціха ў Пеценькі спытаў
Паведай мне, хачу я знаць
Ці можаш ты, яшчэ лятаць
Свидетельство о публикации №114091207780