У вачах жыльцоу, так шмат нуды
Дзён светлых шмат было ў мяне
Цяпер пусцеюць твае вёскі
Як шкода іх, жаль, сэрца рве
Раней смяяліся, спявалі
Сягоння ў хатах, люд сядзіць
Усе вёскі сення ў запусценні
Пабачыш іх, сэрца шчыміць
Ой, нешчасліву сялу долю
Перабудова прынясла
Дваццаць гадоў не аром поле
Улада новая прыйшла
Даўно паелі ўсю скаціну
Хлявы паспелі разабраць
Камбайн і трактар не ўбачыш
Хто так зрабіў каго караць?
І аднаго жадаюць людзі
За кошт другіх жыццё пражыць
А пасля нас тут хоць патоп
Ніхто ні чым ні даражыць
А прапаганда не сціхае
Сялян чакае лепша доля
Вакол бяссорамна гучыць
Цябе падымем родна поля
Ды хто яго цяпер падыме
Працэнтаў трыццаць ад сяла
Людзей засталася ў вёсках
А моладзь з вёсак, уцякла
Цяпер нас запад хлебам корміць
А мы ім нафту гонім газ
На дваццаць пяць гадоў, мо хопіць
За што тады накормяць нас ?
І як забачыш тую вёску
У вачах жыльцоў так шмат нуды
Што жыць не хочацца самому
Ісці не ведаеш куды
Свидетельство о публикации №114091204592