Зярнятка
Не зрабіцца зусім маленькай?
Я – зярнятка на гэтай ніве,
‘Шчэ не яблык, ні, нават, кветка.
І навошта рабіцца сталай?
Люблю казкі, люблю арэлькі!
Я – маленькая! Мне – цікава!
Я не трапіла ‘шчэ ў зямельку.
Вось калі пакладуць зярнятка,
Як абдыме зямля ласкава –
Гэта час для майго пачатка,
Час сур’ёзнай і дзіўнай справы.
Даць усходы, пусціць парасткі,
Ды зірнуць на сябе трывожна:
Ці пазбегла зярнятка пасткі,
Ці зрабілася чымсьці гожым?
Ці я яблынка, ці я кветка?
Ці я жытні паўнюткі колас?
Ці сярод пустазелля гэткі
Непатребны нікому голас…
А пакуль я яшчэ дзіцятка
У бясконцым і дзіўным свете.
Я рыхтую сваё зярнятка,
А зярняткі – заўсёды дзеці.
Свидетельство о публикации №114091108983
Клавдия Семеновна 11.09.2014 22:46 Заявить о нарушении
Няхай і ў вашым жыцці часцей з'яўляюцца падобныя да вас людзі і ствараюць цуды па запавету маэстра Грына :)
Мария Руслановна Шебанец 12.09.2014 07:45 Заявить о нарушении