н ц нема

няма пра мяне нічога
толькі праменьчык у люстэрцы
калі я чытаю вершы
калі трапляю ў сэрцы

няма пра мяне нічога
толькі мае далоні
падстаўлены кроплям, хвалям
то чорнага, то балтыйскага мора

няма пра мяне нічога
няма інфармацыйнага сьмецьця
я дыхаю дахам волі
калі іду па прашпэкце

няма пра мяне нічога:
два словы і тыя банальныя
менская нібы паэтка
нібы? - не, неба сьведка

Менск,
09-2014


Рецензии