Памежная ц шыня

Ёсьць нешта вялізнае, большае за мяне і цябе,
памежная цішыня.
Яна цягнецца ад беларускага дьюціфры да самага небыцьця,
да надпісу "Платный туалет. 3 літы".

Паўтары кілямэтры нянавісьці і завіслыя "кампутэжы",
нібыта чакаюць пакуль праедуць невядомыя дарагія картэжы....
А мы стаім трынаццаць гадзінаў таму...
Памежная цішыня.

Ёсьць звыклая памяць у кожнага з нас, пра час да чатырох год.
Мы глядзелі ў замбаскрыню, ішлі з маці, кажучы:
- ты ідзі за мною далёка, нібы я дарослы... І нас не здымалі для +100500
Быў такі сьветлы час.

Быў час і ёсьць на фатаграфаваньне дрэваў у расфокусе...
коткі на даху і форткі, і быў дзень для нас такі кароткі,
не пасьпявалі за маці, бо ручкі былі кароткія, думкі істотныя.
Не тое, што пра цішыню на мяжы...

Minsk,
09-2014


Рецензии