прызначэньне

Я магу аб'ехаць сусьвет - мне працы на паўжыцьця:
магу прарасьці вагнём, альбо словам сысьці на Тыбет...
Магу вонкава быць дзіцём, жонкаю ці проста жытам стаць на зямлі.

Я магу пераўтварыцца ў слова, магу перад Буддай стаць:
сказаць яму - буду ахвярай, каб сонца хапіла дыхаць ды нараджаць.
Але цяжка будзе моўчкі ставіць на стол посуд:
не дзеля мэты ахвяра, дзеля сэрца.

Будзе добра праехаць сусьвет аднойчы,
будзе добра сфатаграфаваць мост,
але я йду ад сэрца да сэрца, пракладаючы аўтастрады,
ад сябе да вас... ад дзіця да дарослага,
шмат ня трэба - большего и не надо.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →