Пераступаць боль

Хціва людзей глынае
Сціжма асмаглых праспектаў
А дзесьці жаўрук лунае
Ледзьве нам чутны спеў той

Вось ужо й нас нячутна
Нас апраметных
                У цемры балючай
А дзесьці нам
                Іншым
Кут
Вынесены на суд

Каб нам не так балюча…

…А боль - увогуле жах
Рэшты
                Нічога болей
Пераступіць - і адчуць гэты пах
Пах незламанай волі

Крылы з нас кожны мае
І жаўрукі і паны
Адзіны нас вецер ўсіх абдымае
Загойвае кайданы


Рецензии