Вецер, будзь ласкавы

Вецер,вецер,будзь ласкавы,
Не гані над хатай хмары.
Не  бубні як дзед стары,
Ты  з  пяшчотай  гавары…
Ды не грукай па страсе,
Бо  паснулі  дзеці  ўсе!               
Не трывож іх, не будзі,
Лепей  цІхенька  сядзі.            
Хопіць  бегаць  уначы,               
Сон  дзіцячы  беражы.               
Будзе дзень-тады,ласкавы,
І прыходзь да нашай лавы.
Вось тады гані і дождж,    
А  дагэтуль  не трывож.       
Можаш ты злаваць на ўсіх-
Вецер раптам тут і сціх...
І паліў цудоўны дожджык,
Быў у радасці мой хлопчык.
Прамачыў  усім ён  ногі
І  памыў  вадой  дарогі.


Рецензии