Пiсаць або не?

Апусцелы перон
              - абязволены цень незабыўнага лета.
Пакінуты позірк
              - апошні нюанс незваротнае сцэны.
І бы лампіён гасне сонца над духам паэта,
Што целам сваім падпірае вакзальныя сцены.

Ірвецца папера, ліняе істотнасць пісання:
- Няўжо не знайсці яго музе, пакорлівай, тэмы.
Пісаць або не, калі думка пульсуе ў каханні?
Шэкспіраўскі прывід глядзіць з-пад радочкаў дылемы.


Рецензии