Ништо у прошлае не сыдзе
Мой Беларускі родны край
Стаіць ахвачаны пажарам
Мой лес ля хаты чуднай хмарай.
Павіслі нізка над зямлёю
Кусты і ёлкі з хваіной
Стаю любуюся палямі
Дзе ходзяць гусі із бусламі
І як калісь перад сабою
Карціну бачу, як з табой
Грыбы ў лясу гэтым збіралі
І маме чысціць памагалі
А лес рос блізка каля хаты
Там песні пела шмат дзяўчат
І хто ішоў дадому борам
Той песні пеў із дружным хорам
Па лесу песні праляталі
І я ў песнях тых вітаў
Ляцелі песні пяўцоў здольных
Была ў іх радасць людзей вольных
У сваіх думках там бываю
Сваё юнацтва ўспамінаў
І як мне хочацца з пачатку
Усё расставіць папарадку
Прайсці жыццё ўсё азірнуцца
Яно прайшло і не вярнуць
Як не вярнецца хваля тая
Што з ракой Нёман уплывае
У маім жыцці таксама восень
І валасы ў сівізне
Вясна прайшла і не вярнецца
Зіма стаіць у баразне
Свидетельство о публикации №114091002489