Восень
Прыгадаўся на ранку
Позірк девы самотнай -
Рыжаватыя косы
Апаясалі стан,
Пад мелодыю верасня,
Музай пяшчотнай,
Захінала нас восень
У атласны каптан.
У паглядзе мігцелі
Дыяментамі росы
З крышталёвай кароны
Сівых туманоў.
У люстэрках вачэй
Сенажаці, пакосы
Незнаёмы мастак
Размалёўваў без слоў.
Разбаўляў ліха дождыкам
Морасным фарбы,
На палітры абшараў
Радзімай зямлі...
І ліліся ў прасторы
Палотнамі скарбы
Праз пейзаж, нацюрморт,
Авангарды Далі.
З далячыні нябёсаў
Даносілі песні
Развітальныя птушак -
Гусей, журавоў,
У якіх абяцалі
Вярнуць напрадвесні
Пералётных пярнатых
З вандроўкі дамоў.
Гэта дзева якраз
Нагадала мне маці,
Што бароніць душою
Жыцця дабрабыт,
Прытуліўшы да сэрца
Калыску дзіцяці
З першых хвіль нараджэння
Да могільных пліт.
І няма ў ёй канца,
Як няма і пачатку -
Гэты позірк, як вір,
Захапляе, нясе…
Пакладзе восень рупна
Саломінкай кладку,
І прадоўжыць жыццё
У разнастайнай красе…
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №114090809844