Дакранiся да роднага слова

Дакранiся да роднага слова,
Да арнаменту родных лясоў.
Восень тчэ з павуцiння абнову,
Каб  развесiць у кожны куток.

Без сустрэч-пасядзелак да ночы,
Без вясковых i простых людзей,
Мова срэбрам пралiцца не хоча,
Вось бы з ёй сустракацца часцей.

Ноч адыйдзе павольнаю справай,
Ранкам будзе цудоўны настрой.
Багдановiч, Мiцкевiч, Купала...
Гоман птушак над вёскай маёй.

Кожны з нас беларус, безумоўна,
Але ёсць нешта з даўнiх часоў -
Што яднае ўсiх нас бацькоўская мова,
Кропкай, зверху напiсаных слоў.

           Сяргей Брандт,  08.09.2014               


Рецензии