Расплата

Не люблю прысмак болю,
Што на вуснах праколы
Застаўляе штодзённа ў крыві.
А таксама за горач,
Што кладзецца каменнем
На маленькія рэбры ў начы.

Кожны дзень па каменьчыку,
Кожны тыдзень праколы.
Раны, што не зажылі -  крычаць.
Больш няма ўжо сілы,
Каб змагацца з ворагам.
Ўсё гучней грудзі хрыпяць.

Так расплата ідзе за словы,
Што збягаюць бяздумна ад нас,
Кожны год іх усё болей і болей,
Кожны год вароны ляцяць.
І кідаюць благія гукі -
Наганяюць на нас журбу.
Каб не адчуць большай мукі,
Трэба добрыя словы казаць,
А варонам дарыць чарнату.
               


Рецензии