Добрая баба
Кабета дужая, як конь,
Узяла ў прымы хлопца
І наказала: " Не філонь!
Устань раней за сонца...
Працуй ад ранку да зары,
Рабі рамонт кватэры,
Мяне выгульвай па двары
На зайздрасць кавалерам,
Ката, сабаку мне купі,
Каб весялей жылося...
Натры спіну ад ламаты,
Калі настане восень…
Тады часова прапішу
Цябе субквартырантам,
Каб не падсеў на "анашу"
І не вадзіў дзяўчатаў…
Калі міне іспыту час,
Прыйдзецца ажаніцца,
Бо мару на тваіх плячах
Надоўга прымасціцца.
І ехаць гэтак на гарбе,
Пакуль здароў'я хопіць.
Як заняможаш і памрэш,
Другога хлопца схопім."
Згадзіўся, бедны. Не чакаў
Ніхто яго дахаты…
І цягне воз жаночых спраў,
Як быццам вінаваты…
А баба хітрая… Радні,
Як салавей спявае:
Яна - царыца дабрыні -
Хлапчыну даглядае…
Няўдалы ён і прайдзісвет,
"Налева" часта ходзіць…
Любоў шукае ў інтэрнэт -
Дурніцы не даходзіць,
Што ён не раб, а чалавек!
Кахаюць не за справы...
Вось так з хлапцоў робяць калек,
У нашай казцы бабы...
…
Такія бабы ўсюды ёсць
На павадку - нашыйнік…
Абслугу знойдуць, кінуць косць,
Калі хлапец нячыйны.
Але дурных хлапцоў шкада.
Няўжо на розум слабы?
Рабом лічыцца - вось бяда -
У гэткай "добрай" бабы…
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №114090802716