Quo vadis...

 - Куды ідзеш Ты, ў транты апрануты
З вялікім болем ў стомленых вачох?
 - Іду па здзекі,гвалты ды пакуты,
Ды крыж драўляны цягну на плячох.

 - Нашто ідзеш? -
Каб даць святло надзеяў,
Каб прытуліць бацькоўскім сэрцам іх,
Каб абгарнуць сабой у час завеяў,
Ня даць у крыўду ім сыноў сваіх.

Пастаўлю крыж – хай зноў мяне крыжуюць,
Я,бачыш,сам цвікі падрыхтаваў…
Бо мой народ пад бізуном “гартуюць”,
А ен даруе ўсім,хто “гартаваў”…


Рецензии