Поэт ли ты?.. На белорусском

Ці ж паэт ты?..

Зноў паўсвета
Крывёю паліта…
Ці ж паэт ты,
Калі не палітык?

Як пра зоркі пісаць
Ды світанкі,
Калі кулі свісцяць,
Лязгат танкаў?..

Б’юць гарматы,
Ды “Смерчы”, “Грады”…
Аты-баты!..
А ты і рады…

Зло пануе
Ў тваім стагодддзі!
Ты ж панура
Ўсё абыходзіш…

Твая хата, як гнуса,
З краю…
Пад прымусам
Жыў… паміраеш…


Рецензии