Сорок дней по матери...

"Сорак  дзён  па  маці..."
***
Здаецца,
маці  дзесь  недалёка  тут...
Дня  не  хапае  ёй,
ажно  да  ночы
мітусіцца,
вечна  ў  клопатах...
І  цягне – да  яе  заскОчыць  мне...

І  пасядзець,
з  ёй  побач,
без  якой  там  справы...
І  выслухаць  усё, што  яна  хоча...
Смакуючы  матулі  маёй  стравы...

Пачуць  далёкія  ўспаміны,
з  яе  дзяцінства  і  юнацтва...
Няспешна  каб  плылі  хвіліны...
Ды  толькі,
позна  сустракацца...

Няма  матулі…
А – ніяк  не  верыцца,
што  больш  не  зазірну  у  вочы  матчыны...
Мінулы  Час  ужо  не  вернецца...
Але, у  памяці  маёй –
жыве, нястрачаны...

Скрозь  Час,
я  пупавінаю  з  табою  звязаны...
Я  твой  сыночак,
твой  малЕнькі  Алічка...
Табе – жыццём  сваім  я  абавязаны...
Матулечка  мая, Багіня-мамачка...
*+*
6 верасня 2014 г.


Рецензии