I пульс марзянкай у скронi бье
Людзей няма, амаль адзін,
А сэрца поўніцца ўсё далей
Выявамі былых карцiн....
Ізноў я бачу стан дзявочы,
І малахіт вачэй яе...!
Ад шчасця цела танчыць хоча,
І пульс марзянкай у скроні б'е.
Я так удзячны за сустрэчы
У гэтай зале ці ў другой!
I ведаю - надыдзе вечар,
Мы зноў сустрэнемся з табой!
І сёння, у паўзмрочнай зале,
Дзе я сядзеў с табой тады,
Карціны дзён былых паўсталі
Цераз гады, цераз гады...!
Свидетельство о публикации №114090400671