Завiсла поyня...

Завісла поўня спелая над хатай,
Ранетаў дух румяных прагна п'е
І мые шчокі круглыя свае
Расою жнівеньскай халаднаватай.

Зялёны чысты водар хмелю з мятай
Да самых дальніх зорак дастае.
А ноч сузор'і, бы вяночкі, ўе,
Развешвае над ліпаю кудлатай,

І аблачынку сонную люляе,
І калыханку яблыням спявае.
У цішыні духмянай пад крылом

Зямля і неба поўныя спакою,
Аблашчаныя Божаю рукою
І мяккім поўні спелае святлом.


Рецензии
Колькi б вершау у Вас нi чытала, усе кранаюць душу. Быццам у далёкае цёплае дзяцiнства варочаюся, калi усе размаулялi на роднай мове , i нiхто яе не цурауся.
Так шчыра, прыгожа, аж душа млее. Дзякую Вам .

Людмила Третьякова-Брановская   17.01.2018 17:44     Заявить о нарушении
Ой, Людміла, як радасна ад Вашых слоў! Шчыра дзякую!

Клавдия Семеновна   22.01.2018 21:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.