Пенсионерки наши, ещё ого!

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.

Пенсіянеркі  нашы, шчэ  ого !
***
Стаю  на  вуліцы,
пад  дрэвам,
зверху  дожджык  дохлы  пырскае…
Старая  бабка – прэ,
як  каралева,
цераз  дарогу –
бо, так  да  хаты  блізка  ёй.
Паміж  аўтамабіляў  пырхае,
не  пазірае –
ні  направа, ні  налева…
Кажу –
бабуля, вунь  жа – пераход  і  светафор…
Адказвае –
на пенсію  маю, сыночак,
я  не  магу  паехаць  “за  бугор”,
на  горналыжныя  вяршыны,
а  тут, бясплатна –
я  займаюся  “экстрымам”…
*+*
3  верасня 2014 г.


Рецензии