У грыбах

У Налібоцкай пушчы
Пасеяў дождж грыбы,
Каб той грыбнік відушчы
Хутчэй сюды прыбыў.

Мы з сябрам час у лесе
З настроем правялі.
Грыб сам у кошык лезе:
Бяры мяне, салі.

Грыбоў набралі столькі,
Што ледзьве прыцяглі.
Хоць пад дажджом прамоклі,
Ды душы адвялі.

Люблю цябе я восень
За шчодрыя дары.
Апенькі пры дарозе
І белыя ў бары.


Рецензии