Светлафор
І вокам крывавым у твар мне глядзіць.
Здаецца, крывёю ён пырснуць гатовы,
Абы толькі сёння мяне супыніць.
Спяшаю штодня, каб паспець, не спазніцца,
Нібыта гадзіннік наперад іду...
Падняўся зарань, ды забыў пагаліцца
І шклянку гарбаты дапіў на хаду.
Мы ў годадзе мрояў імчым мурашамі -
Будуем свой Храм на прыступках душы,
Каб нашыя думкі спачылі начамі,
Бо цёмнаю ноччу маўчаць мурашы.
У рытме жыццёвым - паскоранасць часу:
За намі не здольны паспець светлафор.
Ён нам не дае ні адзінага шансу
На крылах жыцця даімчацца да зор.
Свидетельство о публикации №114090304454