Шчасце

Шчасце ў госці завітала,
Яго доўга  я  чакала.
Шмат было панурых дзён,
Ды прайшлі яны як сон.
Хмаркі белыя плывуць,
Шчасце мне яны нясуць!
Яно кружыць і смяецца   
І  салоўкаю  шчабеча.
Маё  сэрца  сагравае               
Гэта дзіўная сустрэча.               
Ой, пара ты  залатая,
Мая госцейка святая,
Я нарэшце дачакалась,
Размінуцца ўсё баялась.
Маё шчасцейка зямное,   
Будзь заўсёды ты такое!


Рецензии